Навіны
28 лютага ў школе прайшоў Дзень бяспекі. Классныя кіраўнікі правялі гутаркі і класныя часы па тэматыцы Дня бяспекі. Гасцямі дня сталі супрацоўнікі МНС. Яны пагутарылі з вучнямі пра бяспечныя паводзіны, правілы пажарнай бяспекі, расказалі як патрэбна паводзіць сябе пры пажары і іншых здарэннях. Супрацоўнікі МНС разам з настаўнікамі правялі эвакуацыю вучняў.
У студзені месяцы школа пыняла удзел у міжнародным конкурсе па інфарматыцы "Бабер". Яго удзельнікамі сталі 17 хлопчыкаў і дзяўчынак школы. Кіраваў удзелам настаўнік інфарматыкі Каржоў Мікалай Іванавіч. Але не ўсім удзельнікам пашчасціла. Дыпломы атрымалі толькі шасцера дзяцей. Дыплом 1 ступені атрымала Дзянісенка Яўгенія ,2 ступені- Патапенка Надзея, 3 ступені- Вінакураў Мікіта, Мастоўская Марыя, Міхалева Дар'я і Груздова Карына.
22 лютага ў школе прайшоў шосты школьны дзень прысвечаны да Дня Абаронцы Айчыны. У гэты дзень дзеці ўспомнілі, як ствараліся Узброеныя сілы РБ., паўдзельнічалі у анлайн- віктарыне "Няпабедзімая і легендарная", конкурсе малюнкаў. Затым адбыліся спаборніцтвы паміж хлопчыкамі "Сільны,смелы,дужы".Дзеці і дарослыя атрымалі задавальненне ад удзелу ў мерапрыемствах .
21 лютага у школе прайшлі мерапрыемствы прысвечаныя Міжнароднаму Дню роднай мовы. Навучэнцы прынялі актыўны ўдзел у конкурсе чытальнікаў вершаў "Гучы, роднае слова", "Вывучаем беларускую лексіку", напісалі дыктант разам "З любоўю да роднай мовы". Навучэнцы 8 класа бралі інтэрв'ю "Самае цікавае слова на беларускай мове". Цудоўныя малюнкі намалявалі да праекта "Маё любімае беларускае слова"