ІНСТРУКЦЫЯ
аб арганізацыі прапускнога рэжыма
ў дзяржаўнай установе адукацыі
«Званецкая базавая школа»
I. Агульныя палажэнні
Дадзеная Інструкцыя вызначае арганізацыю і парадак ажыццяўлення прапускнога рэжыму ў Званецкай базавай школе (далей – школы), у мэтах забеспячэння грамадскай бяспекі, папярэджвання магчымых тэрарыстычных, экстрэмісцкіх акцый, супрацьпраўных праяўленняў у адносінах навучэнцаў, педагагічных работнікаў і тэхнічнага персанала.
2. Арганізацыя прапускнога рэжыма
2. Прапускны рэжым у школе вызначаецца загадам дырэктара школы ў адпаведнасці з неабходнымі патрабаваннямі бяспекі.
3. Прапускны рэжым – парадак, які забяспечваецца сукупнасцю мерапрыемстваў і правіл, выключаючых магчымасць безкантрольнага ўваходу (выхаду) асоб, уезду (выезду) транспартных сродкаў, увозу (вывазу) маемасці на тэрыторыю або з тэрыторыі школы, які ўстанаўліваецца ў мэтах абароны ад супрацьпраўных замахаў.
4. Адказнасць за арганізацыю прапускнога рэжыма ў школе ўскладаецца на дырэктара школы.
5. Кантроль за выкананнем прапускнога рэжыма ўдзельнікамі адукацыйнага працэса ўскладаецца на асоб, якія назначаюцца загадам па школе.
6. Выкананне патрабаванняў дадзенай Інструкцыі абавязкова для ўсіх супрацоўнікаў, пастаянна або часова работаючых у школе, навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў, усіх юрыдычных і фізічных асоб, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць або якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць або знаходзяцца па іншых прычынах на тэрыторыі школы.
7. Персанал школы, навучэнцы і іх законныя прадстаўнікі павінны быць азнаемлены з распрацаванай і зацверджанай Інструкцыяй.
8. У мэтах азнаямлення наведвальнікаў школы з прапускным рэжымам Інструкцыя размяшчаецца на інфармацыйных стэндах у холе школы і на афіцыяльным Інтэрнэт-сайце школы.
III. Парадак прахода навучэнцаў, супрацоўнікаў, наведвальнікаў у школу
9. Прапускны рэжым у будынак забяспечваецца прыбіральшчыкам службовых памяшканняў, вартаўніком, дзяжурным педагогам.
10. Навучэнцы, супрацоўнікі і наведвальнікі праходзяць у будынак праз галоўны ўваход са стараны вуліцы Школьнай. Запасныя выхады адкрываюцца ў экстранным выпадку пры надзвычайных выпадках або на падставе спецыяльнага распараджэння.
11. Доступ у будынак школы павінен пачынацца ў рабочыя дні за 30 мінут да пачатку работы школы і заканчывацца ў рабочыя дні пасля 30 хвілін пасля заканчэння работы, у выхадныя і нерабочыя дні – закрыты пастаянна.
12. Доступ работнікаў школы ў будынак школы ў нерабочы час ажыццяўляецца з дазволу дырэктара школы. Спіс асоб, якім дазволены доступ у школу ў нерабочы час, даводзіцца да ведама вартаўнікоў, якія ажыццяўляюць прапускны рэжым.
13. Адкрыццё/закрыццё дзвярэй уваходу ў адзначаны час ажыццяўляецца варатаўніком.
IV. Прапускны рэжым для навучэнцаў
14. Уваход у будынак школы навучэнцамі ажыццяўляецца ў свабодным рэжыме.
15. Пачатак заняткаў у школе ў 08.30. Навучэнцы школы дапускаюцца ў будынак у 07.40 – 08.25.
16. У выпадку спазнення без важкай прычыны навучэнцы дапускаюцца ў школу з дазвалення дзяжурнага настаўніка або класнага кіраўніка.
17. Ухадзіць са школы да заканчэння заняткаў навучэнцам дазваляецца толькі на падставе асабістага дазволу настаўніка, медыцынскага работніка або дырэктара.
18. Выхад навучэнцаў на заняткі фізічнай культуры, працоўнага навучання, на экскурсіі ажыццяўляецца толькі ў суправаджэнні педагога.
19. Члены аб’яднанняў па інтсрэсах, секцый і іншых груп для правядзення пазакласных і пазаўрочных мерапрыемстваў дапускаюцца ў школу згодна раскладу заняткаў, зацверджанаму плану пазакласных і пазашкольных мерапрыемстваў.
20. Праход навучэнцаў у школу на дадатковыя заняткі пасля вучэбных заняткаў магчымы па раскладу.
21. У час канікул навучэнцы дапускаюцца ў школу згодна плану мерапрыемстваў на канікулах, які зацверджаны дырэктарам школы.
22. У выпадку парушэння дысцыпліны або правіл паводзін навучэнцы могуць быць дастаўлены да дзяжурнага настаўніка, класнага кіраўніка, дырэктара школы.
V. Прапускны рэжым для работнікаў школы
23. Дырэктар школы, загадчык гаспадаркі могуць праходзіць і знаходзіцца ў памяшканнях школы ў любы час сутак, а таксама ў выхадныя і святочныя дні.
24. Педагогам рэкамендавана прыбываць у школу не пазней, чым за 15 мінут да пачатку адукацыйнага працэса, дзяжурства.
25. У асобных выпадках, у адпаведнасці з раскладам, зацверджаным дырэктарам школы, рабочы дзень канкрэтнага педагога можа пачынацца не з першага ўрока (ва ўсіх выпадках педагог павінен прыйсці ў школу не пазней, чым за 15 мінут да пачатку яго першага ўрока).
26. Настаўнікі абавязаны папярэдзіць загадзя вартаўніка, прыбіральшчыка службовых памяшканняў, дзяжурнага настаўніка аб часе запланаваных сустрэч з асобнымі законнымі прадстаўнікамі непаўнагадовых, а таксама аб часе і месцы правядзення бацькоўскіх сходаў.
27. Усе работнікі школы прыходзяць у школу ў адпаведнасці з графікам работы, зацверджаным дырэктарам школы.
VI. Прапускны рэжым для законных прадстаўнікоў (бацькоў, апекуноў, прыемных бацькоў) навучэнцаў
28. Законныя прадстаўнікі непаўнагадовых (далей – Законныя прадстаўнікі) могуць быць дапушчаны ў школу пры прыд’яўленні дакумента, які сведчыць асобу.
29. З настаўнікамі законныя прадстаўнікі сустракаюцца пасля ўрокаў або ў экстранных выпадках у час перапынка ў файе школы.
30. Для сустрэчы з педагогамі або дырэктарам школы законныя прадстаўнікі паведамляюць прозвішча, імя, імя па бацьку настаўніка або дырэктара, к якому яны накіроўваюцца, прозвішча, імя свайго дзіця, клас у якім ен навучаецца, запісваецца ў “Журнале ўліку наведвальнікаў”.
31. Законным прадстаўнікам не дазваляецца праходзіць у школу з буйнагабарытнымі сумкамі. Сумкі неабходна аставіць па пасту дзяжурнага і дазволіць дзяжурнаму або прыбіральшчыку службовых памяшканняў іх агледзіць з іх дазволу.
32. Праход у школу па асабістых пытаннях да дырэктара школы магчымы па пяпярэдняй дамоўленасці.
33. У выпадку незапланаванага прыходу ў школу законных прадстаўнікоў, дзяжурны, прыбіральшчык службовых памяшканняў высвятляе мэту прыходу і прапускае ў школу толькі з дазволу дырэктара або асобы, якая яго замяняе.
34. Прысутнасць законных прадстаўнікоў, якія прывялі дзяцей на заняткі, дапускаецца толькі ў файе школы.
35. Законныя прадстаўнікі, якія прыйшлі сустракаць сваіх дзяцей па заканчэнні ўрокаў, чакаюць іх на вуліцы, або ў файе школы.
VII. Прапускны рэжым для вышэйстаячых арганізацый, правяраючых асоб і іншых наведвальнікаў
37. Асобы, якія не звязаны з адукацыйным працэсам, якія наведваюць школу па службовых абавязках, прапускаюцца пры прад’яўленні дакумента, якія сведчыць асобу, па ўзгадненню з дырэктарам школы або асобы, якая яго замяняе, з запісам у “Журнале ўліку наведвальнікаў”.
38. Службовая асоба, прыбыўшая ў школу з праверкай, прапускаецца пры прад’яўленні дакумента, які сведчыць асобу, з паведамленнем дырэктара школы, аб чым робіцца запіс у “Журнале ўліку наведвальнікаў”.
39. Групы асоб, якія наведваюць школу для правядзення і ўдзелу ў масавых мерапрыемствах, семінарах, канферэнцыях, аглядах і г.д., дапускаюцца ў будынак школы пры прад’яўленні дакумента, які сведчыць асобу, па спісу наведвальнікаў, заверанаму пячаткай і подпісам дырэктара школы.
40. У выпадку ўзнікнення канфліктных выпадкаў, звязаных з допускам наведвальнікаў у будынак школы, дзяжурны дзейнічае па ўказанню дырэктара школы або асобы, якая яго замяняе.
41. Вядзенне дакументацыі пры прапускным рэжыме
Дадзеныя аб наведвальніках фіксуюцца ў “Журнале ўліку наведвальнікаў”.
42. Журнал павінен быць прашыты, старонкі ў ім пранумараваны. На першай старонцы робіцца запіс аб даце яго пачатку.
43. Замена, выемка старонак з журнала ўліку наведвальнікаў забаронены.
VIII. Прапускны рэжым для транспарту
44. Вароты для ўезду аўтатранспарту на тэрыторыю школы адчыняе вартаўнік, загадчык гаспадаркі толькі па ўзгадненню з дырэктарам школы.
45. Праезд службовага аўтатранспарту ажыццяўляецца згодна графіку або пасля прад’яўлення таварна-транспартнай накладной і (або) пуцявога ліста.
46. Допуск без абмежаванняў на тэрыторыю школы дазваляецца аўтамабільнаму транспарту экстранных і аварыйных служб: хуткай медыцынскай дапамогі, пажарнай аховы, упраўлення ўнутраных спраў пры вызаве іх адміністрацыяй школы. Допуск аўтатранспарта, прыбыўшага па заяўцы адміністрацыі, ажыццяўляецца пры атрыманні ў вадзіцеля суправаджальных дакументаў (пісьма, заяўкі, нарада і др.) і дакументаў, якія сведчаць асобу вадзіцеля.
47. Паркоўка аўтамабільнага транспарту на тэрыторыі школы забаронена, акрамя указанага ў п. 46.
48. У выхадныя, святочныя дні і ў начны час допуск аўтатранспарта на тэрыторыю аб’екта ажыццяўляецца з пісьмовага дазволу дырэктара школы або асобы, якая яго замяняе, з абавязковым указаннем прозвішча адказных, часу знаходжання аўтатранспарта на тэрыторыі школы, мэты знаходжання.
49. Аба ўсіх выпадках доўгага знаходжання на тэрыторыі або непасрэднай блізасці ад школы, транспратных сродкаў, якія вызываюць падазрэнні, адказны за прапускны рэжым інфармуе дырэктара школы (асобу, якая яго замяняе) і пры неаб’ходнасці па ўзгадненню з дырэктарам школы (асобы, якая яго замяняе) інфармуе тэратэрыяльныя органы унутраных спраў.
IX. Арганізацыя рамонтных работ
50. Рабочыя і спецыялісты рамонтна-будаўнічых арганізацый прапускаюцца ў памяшканні школы дзяжурным настаўнікам, загадчыкам гаспадаркі для правядзення рамонтна-будаўнічых работ па загаду (распараджэнню) дырэктара школы або на падставе заявак і спісаў, узгодненых з кіраўнікамі “Подрядчика” і “Заказчика”.
X. Парадак пропуска на перыяд надзвычайных сітуацый і ліквідацыі аварыйнай сітуацыі
51. Прапускны рэжым у будынак школы на перыяд надзвычайных сітуацый агранічваецца.
52. Пасля ліквідацыі надзвычайнай (аварынай) сітуацыі аднаўляецца звычайная працэдура пропуску.
XI. Парадак эвакуацыі навучэнцаў, супрацоўнікаў і наведвальнікаў
53. Парадак апавяшчэння, эвакуацыі навучэнцаў, наведвальнікаў, работнікаў і супрацоўнікаў з памяшканняў школы пры надзвычайных сітуацыях (пажар, стыхійнае бедства, інфармацыя аб пагрозе здзяйснення тэрарыстычнага акта і др.) і парадак іх аховы распрацоўваецца дырэктарам сумесна з адказнымі за вядзене работы па антытэрору, ахове і бяспецы працы, пажарнай і электрабяспецы.
54. Па ўстаноўленаму сігналу апавяшчэння ўсе навучэнцы, наведвальнікі, работнікі і супрацоўнікі, а таксама работнікі, якія ажыццяўляюць рамонтна-будаўнічыя работы ў памяшканнях школы, эвакуіруюцца з будынка ў адпаведнасці з планам эвакуацыі. Пропуск наведвальнікаў у памяшканні школы спыняецца. Супрацоўнікі школы і адказныя асобы прымаюць меры па эвакуацыі і забеспячэнню бяспекі людзей, якія знаходзяцца ў памяшканнях школы. Па прыбыцці супрацоўнікаў адпаведных служб для ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі забяспечваецца іх бесперашкодны пропуск у будынак школы.