ПАЛАЖЭННЕ
аб бацькоўскім універсітэце
дзяржаўнай установы адукацыі
“Званецкая базавая школа”
І. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Палажэнне аб бацькоўскім універсітэце дзяржаўнай установы адукацыі “Званецкая базавая школа” (далей – Палажэнне) распрацавана на падставе інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь "Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2024/2025 навучальным годзе", і вызначае ўмовы, парадак арганізацыі, напрамкі дзейнасці, структуру бацькоўскага ўніверсітэта.
2. Бацькоўскі ўніверсітэт створаны для развіцця ўзаемаразумення, супрацоўніцтва сям'і і школы.
3. Бацькоўскі ўніверсітэт ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі і метадычнымі рэкамендацыямі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і гэтым Палажэннем.
4. Стварэнне бацькоўскага ўніверсітэта не прыводзіць да змены арганізацыйна-прававой формы, тыпу і выгляду ўстановы адукацыі і ў яго Статуце не фіксуецца.
5. Работу бацькоўскага ўніверсітэта арганізуе дырэктар, класныя кіраўнікі прыцягваючы рэсурсы (кадравыя і інфармацыйныя) раёна.
6. Агульную каардынацыю дзейнасці бацькоўскага ўніверсітэта ажыццяўляе дырэктар установы адукацыі.
ІІ. МЭТЫ, ЗАДАЧЫ І НАПРАМКІ ДЗЕЙНАСЦІ БАЦЬКОЎСКАГА ЎНІВЕРСІТЭТА, СТУПЕНІ РЭАЛІЗАЦЫІ І ФОРМЫ ПРАВЯДЗЕННЯ ЗАНЯТКАЎ
7. Мэтай стварэння бацькоўскага ўніверсітэта з'яўляецца: стварэнне ўмоў, якія спрыяюць псіхалагічнаму навучанню бацькоў, азнаямленню з інфармацыяй па розных пытаннях выхавання з дапамогай рэалізацыі рэспубліканскага праекта «Бацькоўскі ўніверсітэт».
8. Задачы:
пабудаваць сістэму бесперапыннага псіхолага-педагагічнага дыялогу з сям'ёй аб праблемах развіцця, навучання і выхавання асобы дзіцяці; арганізаваць эфектыўнае супрацоўніцтва з бацькамі (законнымі прадстаўнікамі);
павысіць матывацыю бацькоў вучыцца адказнаму бацькоўству, садзейнічаць развіццю навыкаў самаадукацыі, ключавых кампетэнцый бацькоў;
павысіць сацыяльна-педагагічную, псіхалагічную, прававую культуру бацькоў;
прапагандаваць пазітыўныя вобразы сям'і, бацькі, маці, роднай хаты, фарміраванне пачуцця Радзімы праз вывучэнне гісторыі свайго роду, роднага краю, сваёй краіны;
садзейнічаць выхаванню сапраўдных грамадзян сваёй краіны, сапраўдных працаўнікоў, адказных членаў сям'і;
фарміраваць каштоўнасна-сэнсавыя асновы бацькоўства;
актуалізаваць пачуццё адказнасці за выкананне бацькоўскіх абавязкаў;
фарміраваць і развіваць псіхолага-педагагічныя кампетэнцыі бацькоў у галіне сямейнага выхавання (фарміраваць веды аб сямейнай псіхалогіі, узроставых асаблівасцях дзяцей, фарміраваць гарманічныя сямейныя адносіны, навыкі канструктыўнага ўзаемадзеяння з дзецьмі і інш.), садзейнічаць развіццю навыкаў самаадукацыі бацькоў;
забяспечваць мэтанакіраваную працу па прафілактыцы сямейнага недабрабыту і сацыяльнага сіроцтва, зніжэнню рызыкі канфліктных сітуацый, узнікненню цяжкасцяў у сямейным выхаванні, аказваць своечасовую псіхолага-педагагічную і інфармацыйную дапамогу сем'ям, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю.
9. Асноўныя напрамкі дзейнасці бацькоўскага ўніверсітэта
арганізацыя псіхолага-педагагічнай асветы бацькоў па розных аспектах сямейнага выхавання:
- прававое: аб магчымасцях, правах і абавязках у ажыццяўленні адукацыйных патрэбаў сям'і;
- псіхолага-педагагічнае: аб метадах і формах выхавання, навучання дзіця;
- грамадзянскае: аб шляхах развіцця адукацыі, школы.
кансультаванне бацькоў па юрыдычных, псіхолага-педагагічных і іншых праблемах;
навукова-метадычнае забеспячэнне фарміравання псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці бацькоў у галіне выхавання і развіцця дзяцей з улікам сацыякультурных традыцый, сучасных праблем і асаблівасцяў развіцця грамадства;
пашырэнне выхаваўчага і творчага патэнцыялу бацькоў і сям'і ў цэлым;
арганізацыя і ажыццяўленне дзейнасці па прапагандзе эфектыўных тэхналогій выхавання;
пабудова сістэмы распаўсюджвання эфектыўнага педагагічнага вопыту;
трансляцыя дзейнасці бацькоўскага ўніверсітэта на сайце ўстановы;
узаемадзеянне з іншымі бацькоўскімі ўніверсітэтамі.
10. Дзве ступені ў рэалізацыі бацькоўскага ўніверсітэта
I ступень – «Маё дзіця – малодшы школьнік» - для бацькоў вучняў I-IV класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі,
II ступень «Маё дзіця – падлетак» - для бацькоў вучняў V-IX класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
11. Формы правядзення заняткаў
традыцыйныя (лекцыі, гутаркі, канферэнцыі, круглы стол, дыскусіі, семінары-практыкумы, майстар-класы, псіхалагічныя трэнінгі, індывідуальныя гутаркі і кансультацыі, абмен вопытам работы і т. д.);
дыстанцыйныя (вебінары, форумы, on-line кансультацыі, размяшчэнне інфармацыі па актуальных пытаннях сямейнага выхавання на сайце школы, удзел у стварэнні рэкламных буклетаў, афармленне стэндаў, анкетаванне бацькоў, прыцягненне бацькоў да ўдзелу ў тэматычных выставах і іншых мерапрыемствах).
ІІІ. УМОВЫ, ПАРАДАК СТВАРЭННЯ І КІРАВАННЕ БАЦЬКОЎСКІМ УНІВЕРСІТЭТАМ
12. Умовы стварэння бацькоўскага ўніверсітэта:
ствараецца на базе дзяржаўнай установы адукацыі " Званецкая базавая школа»;
ствараецца на падставе загаду дырэктара школы і гэтага Палажэння; каардынуе дзейнасць бацькоўскага ўніверсітэта дырэктар установы адукацыі;
рэалізуецца ў кожным класе з законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў;
за рэалізацыю бацькоўскага ўніверсітэта ў кожным класе адказвае класны кіраўнік;
заняткі праводзяцца адзін раз у чвэрць;
бацькоўскі ўніверсітэт можа рэалізоўвацца ў вочнай і ў дыстанцыйнай форме, у выпадку пагаршэння эпідэміялагічнай сітуацыі толькі ў дыстанцыйнай форме;
на школьным інтэрнэт-сайце ствараецца раздзел «Бацькоўскі ўніверсітэт»;
па чарзе класныя кіраўнікі размяшчаюць тэматычную інфармацыю ў рамках бацькоўскага ўніверсітэта на афіцыйным інтэрнэт-сайце школы ў раздзеле «Бацькоўскі ўніверсітэт ;
13. Каардынатар бацькоўскага ўніверсітэта:
нясе адказнасць за эфектыўнасць дзейнасці бацькоўскага ўніверсітэта;
каардынуе дзейнасць бацькоўскага ўніверсітэта;
ажыццяўляе ўзаемадзеянне з класнымі кіраўнікамі;
падпісвае ўсе дакументы, якія тычацца дзейнасці бацькоўскага ўніверсітэта;
вядзе ва ўстаноўленым парадку справаводства, пры неабходнасці складае справаздачную дакументацыю і прадстаўляе па запыце адпаведных дзяржаўных органаў звесткі аб рэалізацыі мерапрыемстваў бацькоўскага ўніверсітэта;
у мэтах рэалізацыі пастаўленых задач бацькоўскі ўніверсітэт узаемадзейнічае з зацікаўленымі асобамі, арганізацыямі, якія ажыццяўляюць навукова-метадычнае забеспячэнне агульнай сярэдняй адукацыі.
14. Бацькоўскі ўніверсітэт рэалізуецца на падставе падрыхтаванай праграмы навукоўцамі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.
15. Дзейнасць бацькоўскага ўніверсітэта ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дадзеным Палажэннем і планам работы бацькоўскага ўніверсітэта.
16. У канцы навучальнага года каардынатар можа даць педагагічнаму калектыву, вучэбна-метадычным фарміраванням інфармацыю аб эфектыўнасці, выніковасці рэалізацыі мерапрыемстваў плана бацькоўскага ўніверсітэта.
17. Падставай для пачатку і спынення дзейнасці бацькоўскага ўніверсітэта з'яўляюцца метадычныя рэкамендацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Аб арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай працы”, альбо іншы нарматыўны прававы дакумент Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
ІV. СТРУКТУРА БАЦЬКОЎСКАГА ЎНІВЕРСІТЭТА
18. Структуру бацькоўскага ўніверсітэта вызначае і зацвярджае дырэктар установы адукацыі.
19. Бацькоўскі ўніверсітэт можа выкарыстоўваць у працы наступныя памяшканні, неабходныя для забеспячэння яго дзейнасці – навучальныя кабінеты, камп’ютарны клас і інш.
20. Класныя кіраўнікі арганізоўваюць мерапрыемствы бацькоўскага ўніверсітэта ў рамках гадзін арганізацыйна-выхаваўчай работы.
V. ДАКУМЕНТАЦЫЯ
Вядзецца наступная дакументацыя:
загад аб арганізацыі работы бацькоўскага ўніверсітэта на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Званецкая базавая школа”;
палажэнне аб бацькоўскім універсітэце;
план работы на навучальны год;
метадычныя матэрыялы, праекты, распрацоўкі, фотасправаздачы і іншыя матэрыялы, якія ствараюцца ў рамках работы бацькоўскага ўніверсітэта (размяшчаюцца на сайце ўстановы адукацыі, захоўваюцца ў электронным варыянце).
VІ. ПАРАДАК УНЯСЕННЯ ЗМЯНЕННЯЎ І (АБО) ДАПАЎНЕННЯЎ У ПАЛАЖЭННЕ
У дадзенае Палажэнне могуць быць унесены неабходныя змены і (або) дапаўненні ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.