Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Вучэбна-метадычнае аб'яднанне настаўнікаў пачатковых класаў

Дата: 3 января 2019 в 10:03, Обновлено 20 сентября в 20:51

План работы вучэюна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў пачатковых класаў, выхавальнікаў групы падоўжанага дня, настаўніка нямецкай мовы, настаўніка фізічнай культуры і здароўя

п/п

Тэма пасяджэння

Мэта

Час правядзення

Форма правядзення

Адказны

1

Арганізацыя адукацыйнага працэсу на першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2024 – 2025 навучальным годзе

Садзейнічаць стварэнню матывацыйнай і эмацыянальна –валявой установак на паспяховую працу ў новым навучальным годзе

жнівень

метадычны дыялог

Уласава

Алена Іванаўна

2

Сучасныя патрабаванні да ўрока літаратурнага чытання ў пачатковых класах

Вызначыць  сучасныя падыходы да выкладання літаратурнага чытання ў пачатковых класах

снежань

семінар - практыкум

Уласава

Алена Іванаўна

3

Прымяненне сучасных педагагічных тэхналогій да правядзення ўрокаў пазакласнага чытання на І ступені агульнай сярэдняй  адукацыі

Вызначыць  сучасныя падыходы да правядзення ўрокаў пазакласнага чытання

сакавік

круглы стол

Уласава

Алена Іванаўна

4

Вынікі 2024/2025навучальнага года - ступень рэалізацыі мэты і задач

Падвядзенне вынікаў работы ВМА і ўдзелу кожнага настаўніка і выхавацеля ГПД ў метадычнай рабоце ў 2024 / 2025уч.годзе

май

адкрыты мікрафон

настаўнікі пачатковых класаў, настаўнік нямецкай мовы, фізічнай культуры і здароўя

Творчыя заданні па чытанню:

1. Чытанне па ролях.

2. Чытанне па ролях без слоў аўтара.

3. Знаходжанне слоў, з дапамогай якіх можна намаляваць вусны партрэт героя.

4. Знаходжанне ўрыўка, да якога можна падабраць прыказку ці прымаўку.

5. Творчы пераказ бывае ад імя героя, са зменай кампазіцыі, дапаўненнем пачатку (канцоўкі) твора.

6. Вусны дыяфільм.

7. Вусная экранізацыя.

8. Мастацкае расказванне.

9. “Пастка”. Настаўнік чытае ўслых знаёмы вучням тэкст ці ўрывак, дапускае “памылку”, напрыклад замяняе слова сінонімам. Вучні павінны знайсці памылку і выправіць яе.

10. Знаходжанне ўрыўка, які адносіцца да малюнка.

11. Знаходжанне сказаў – загалоўкаў для серыі ілюстрацый тэкста.

12.Знаходжанне ў тэксце слоў, якія дазваляюць вызначыць адносіны аўтара да падзеі.

13. Разгадванне шыфраграм.

Заданні, якія актывізуюць літаратурную творчасць (дзіцячае складанне):

1.Слоўнае маляванне літаратурных герояў, эпізодаў твора.

2. Прыдумванне пытанняў да твора.

3. Напісанне пісьма літаратурнаму герою.

4. Падрыхтоўка рэкламы твора (“Я раю прачытаць гэты твор, таму што…”)

5.Напісанне міні – сачыненняў (“Што я бачу з вакна”)

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.